[Skip to Content]

IBA Montage

Запрашаем вашу арганізацыю выставіць свае кандыдатуры на ўзнагароды Stevie® Awards для выдатных працадаўцаў (Stevie® Awards for Great Employers) 2024 (дзявяты штогод), самую высокую ўзнагароду ў свеце для асоб, дасягненняў, каманд і прафесіяналаў, новых прадуктаў і паслуг і пастаўшчыкоў, якія дапамагаюць ствараць выдатныя месцы працы і кіраваць імі.

Калі вы хочаце атрымаць пакет з поўнымі інструкцыямі, як падрыхтаваць і адправіць свае кандыдатуры, укажыце тут свой адрас электроннай пошты, і мы вышлем на яго ўсю інфармацыю.  Мы маем вельмі строгую палітыку прыватнасці: ніхто іншы ні ў якім разе не зможа атрымаць доступ да вашага адраса электроннай пошты.

Гэта адзіная старонка вэб-сайта, даступная на вашай мове.  Усе астатнія старонкі — на англійскай мове, таксама як і пакет для падачы заявак.  Гэта зроблена таму, што заяўкі павінны падавацца на англійскай мове, каб бізнесмены па ўсім свеце маглі ўдзельнічаць у ацэнцы і выбары лепшых намінантаў.  Ніжэй ідзе кароткае апісанне ўзнагарод, патрабаванні для падачы заявак і ўказанне выгод удзелу.  Калі вы вырашыце, што ваша арганізацыя будзе падаваць заяўкі на ўзнагароды, памятайце, што заяўкі павінны быць на англійскай мове.

Пра Stevie Awards for Great Employers (для надзвычайных работадаўцаў)

The Stevie Awards for Great Employers з’яўляецца адзінай сусветнай узнагародай, якая выказвае прызнанне дасягненняў спецыялістаў аддзелаў кадраў і лепшых работадаўцаў свету. Арганізацыя Stevie Awards, якая ўручае ўзнагароды, знаходзіцца ў Злучаных Штатах.   Яна арганізуе восем розных спаборніцтваў Stevie Awards, пра якія можна даведацца падрабязней на старонцы www.StevieAwards.com.  Узнагарода Stevie Award стала адной з самых прэстыжных у свеце.

У 2023 годзе ўзнагароды Stevie Awards для выдатных працадаўцаў (Stevie Awards for Great Employers) былі ўручаны арганізацыям і асобам з больш чым 28 краін. Націсніце тут, каб паглядзець спіс пераможцаў 2023 года.

Намінацыі

Прэмія Stevie Awards for Great Employers (для надзвычайных работадаўцаў) уручаецца ў шасці намінацыях.  Калі вы вырашыце прыняць удзел, вам трэба выбраць намінацыі, якія адпавядаюць дасягненням вашай арганізацыі, за якія вы хочаце атрымаць узнагароду, і падрыхтаваць сваю заяўку ў адпаведнасці з інструкцыямі для гэтых намінацый.  Сярод намінацый ёсць наступныя:

Спіс і апісанне катэгорый знаходзяцца ў наборы для падачы заяўкі. 

Ва ўсіх катэгорыях у вас будзе магчымасць адказаць на пытанні пісьмова або зрабіць відэаролік працягласцю да 5 (пяці) хвілін з адказамі на пытанні.

Кантакты

The Stevie Awards мае прадстаўнікоў у розных краінах. Гэтыя прадстаўнікі распаўсюджваюць інфармацыю і дапамагаюць арганізацыям у сваіх краінах браць удзел у падрыхтоўцы да ўзнагароджання.
Каб даведацца, ці ёсць ў вашай краіне наш прадстаўнік, націсніце тут.

Таксама можаце звярнуцца да арганізатараў па наступным адрасе:

The Stevie Awards
10560 Main Street, Suite 519
Fairfax, Virginia 22030, USA (ЗША)
Тэлефон: +1 703-547-8389
Факс: +1 703-991-2397
Эл. пошта: help@stevieawards.com

 

Share